“Стартапніца”: фэшн-стартап і інвестыцыі у/з Ізраіля
Ізраіль і стартапы створаныя адно для аднаго. Кажуць нават, што “Ізраіль — гэта і ёсць стартап”. Новыя праекты ўзнікаюць на спякотнай міжземнаморскай глебе як грыбы — беларусам з канцэптам “IT-краіны” застаецца толькі зайздросціць!
Як Ізраіль стаў меккай для інавацый і тэхналагічных праектаў, у якіх сферах стартаперы шукаюць нішы, у чым асаблівасці інвеставання на Блізкім Усходзе? Пра гэта ў “Стартапніцы”, сумесным праекце Еўрарадыё і BEL.BIZ, мы гаворым з Элі Глаўбманам (фэшн-стартап Cocos і закрыты клуб інвестараў Deso) і Даніэлем Нэдэрам з Y&D VENTURES.