"Стартапніца": Міхаіл Юрчанка і яго VR-Health

Мінская студыя 4 I Lab спецыялізуецца на распрацоўцы гульняў для віртуальнай рэальнасці. Напрыклад, Drunk or Dead, Time of Dragons, Ahros. Зрабіўшы некалькі гульнявых праектаў, 4 I Lab убачылі патэнцыял для сваіх рашэнняў у медыцыне. Так нарадзіўся VR-Health — праект для рэабілітацыі людзей з неўралагічнымі захворваннямі з дапамогай віртуальнай рэальнасці.

VR-Health можа быць карысны для людзей са склярозам, ДЦП, наступствамі чэрапна-мазгавых траўмаў, інсультаў. Разам з распрацоўшчыкамі з 4 I Lab над праектам працуюць медыкі з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Як гэта адбываецца? Якія складанасці пераадольваюць распрацоўшчыкі? Як ўкараніць праект у беларускую сферу аховы здароўя? Ці ёсць планы па яго манетызацыі?

Пра гэта ў "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх свае грошы расказвае кіраўнік 4 I Lab Міхаіл Юрчанка. Нам дапамагае рэдактар ​​BEL.BIZ Юлія Няхай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі