"Стартапніца": Secret Protectors Club ад аўтаркі "Гэта Беларусь, дзетка!"
Secret Protectors Club
Сёння ў "Стартапніцы" расказваем пра праект "Таемны клуб абаронцаў". Гэта лісты з малюнкамі і вясёлыя простыя заданні, якія дапамагаюць выхаваць у дзецях беражлівае і паважлівае стаўленне да прыроды.
Праект ужо сабраў на "Кікстартары" 81% ад неабходных інвестыцый.
Рухавік праекта — Марыя Чаракова, беларуска, якая цяпер жыве ва Утрэхце, Нідэрланды. Колькі гадоў таму яна разам з Мартай Чарнавой стала вядомая, калі апублікавала кнігу "Гэта Беларусь, дзетка!". Сёння Марыя на сувязі з Еўрарадыё — і раскажа пра Secret Protectors Club.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.