"Стартапніца": як беларусам трапіць у італьянскі акселератар LUISS EnLabs
Акселератар LUISS EnLabs з офісамі ў Рыме і ў Мілане лічыцца адным з лепшых у Італіі. 80% яго выпускнікоў атрымліваюць інвестыцыі з сярэднім чэкам у 400 тысяч еўра. Беларусы таксама звяртаюцца ў LUISS EnLabs — але пакуль у акселерацыйную праграму не трапляюць. Чаму?
Што трэба зрабіць, каб прыцягнуць увагу замежнага фонда? І чым увогуле Італія можа быць цікавай для беларускіх стартапаў? Пра гэта ў "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ — мы размаўляем з Аляксандрам Камарэвічам, бізнэс-аналітыкам LUISS EnLabs, удзельнікам і сябрам журы канферэнцыі EMERGE.
Дапамагае нам рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.