"Стартапніца": як ператварыць zero waste у бізнес

"Стартапніца": як ператварыць zero waste у бізнес

"Свядома без смецця" — модны экалагічны лозунг. Але сказаць прасцей, чым зрабіць. Шмат хто марыць жыць без смецця, але няшмат хто нешта для гэтага робіць. А ператварыць zero waste у стартап — гэта ўжо задача наступнага парадку.

Пра гэта паразмаўляем з Марыяй Яроцкай, якая набралася смеласці і адкрыла "Банку" — першую "краму без смецця" ў Адэсе. Шкляная банка, якая дала назву праекту — гэта якраз такая тара, якую можна выкарыстоўваць шмат разоў. У zero waste краму прыходзяць з торбачкамі і скрыначкамі, плацяць толькі за прадукт, пасля ўжывання якога не назапашваюцц адкіды.

Стрым з Марыяй Яроцкай пачынаецца а 14-й. Спадзяемся, яе досвед ператварэння zero waste у невялікі бізнес будзе для вас карысным!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі