"Стартапніца": як сфарміраваць sales team і якія трэнды ў сферы B2B
Жан-Батыст Даганэ папрацаваў на карпарацыў, прагарэў на "трып адвайзеры для інтэрнэт-крамаў", ажаніўся на літоўскай дзяўчыне і ў выніку пераехаў у Літву, стаўшы партнёрам фонда-акселератара 70Ventures. Яго спецыялізацыя — наладжванне продажаў і фарміраванне sales team.
Чаму француз з кожным годам апынаецца ўсё далей на ўсходзе? Чым літоўскі рынак вабіць стартапераў і інвестараў? Якія трэнды сёння ёсць у сферы B2B? Пра гэта мы з J-B размаўлаем у "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ пра дзёрзкіх прадпрымальнікаў і інвестараў-аптымістаў, якія ўкладаюць у іх свае грошы. Дапамагае нам рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.
Мы размаўляем па-ангельску, і спярша планавалі зрабіць субтытры. Але іх не будзе — у выніку мы вырашылі проста пераагучыць запіс па-беларуску.
Трансляцыя пачнецца ў 17:00. Паглядзець яе можна тут ці ў сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".