“Стартапніца”: а як у Літве? Распавядае Гітэніс Галкіс, бізнес-анёл з 70Ventures
Насельніцтва Літвы ўтрая меншае за беларускае, а стартапаў там больш. Чаму? Чым Літва заахвочвае маладых распрацоўшчыкаў, як тамтэйшыя бізнес-анёлы партнёрацца з дзяржавай, як працуюць літоўскія венчурныя фонды?
Пра гэта мы размаўляем з Гітэнісам Галкісам, заснавальнікам літоўскай сеткі бізнес-анёлаў LitBan і партнёрам фонда 70Ventures. Параўноўваць экасістэмы двух краінаў дапамагае рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.