“Стартапніца”: як заявіць пра сябе падчас Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва
Праз два месяцы Беларусь разам з усім светам акунецца ў тыдзень прадпрымальніцтва. У нашай краіне галоўныя падзеі GEW пройдуць 18-19 лістапада ў Мінску, а таксама 20 лістапада ў Брэсце.
Як уліцца ў Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва і найбольш удала заявіць пра сябе і свой праект? Пра гэта гаворым з pr-менеджарам GEW Belarus Дзмітрыем Буронкіным. Дапамагае нам, як заўсёды, рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.