Статыстыка па COVID-19 за суткі: 883 новыя выпадкі, 949 пацыентаў паправіліся

Машына "Хуткай" у Беларусі
Машына "Хуткай" у Беларусі

На 6 чэрвеня ў Беларусі пацверджаны 47751 выпадак COVID-19. +883 выпадкі за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі шосты дзень запар не падымаецца вышэй за 900.

Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 23015 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+949). З іх 22752 паправіліся (+945), 263 памерлі (+4).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 12658 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзены 609671 аналіз на COVID-19.

Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, складае 6,98%. Аднак нам не паведамляюць, колькі з 12658 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Статистика по COVID-19 за сутки: 883 новых случая, 949 пациентов выздоровели

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі