Стэфановіч: Усе нашы палітычныя партыі, па вялікім рахунку — фантомы

Стэфановіч: Усе нашы палітычныя партыі, па вялікім рахунку — фантомы

У склад участковых выбарчых камісій у вялікай колькасці прайшлі прадстаўнікі партый, пра якія шараговыя беларусы нічога не чулі. Ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі ў камісіі трапілі 639 чалавек, ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 994. Абмеркаваць, як гэтыя факты ўплываюць на выбарчы працэс, у студыю Еўрарадыё завітаў эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.

Цалкам размову з Валянціеам Стэфановічам можна паслухаць тут:

Лепшыя цытаты з размовы з Валянцінам Стэфановічам:

 

Вымярэнне “праходнасці” прадстаўнікоў розных партый у склад выбарчых камісій паказаў: ад апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі прайшоў толькі кожны дзясяты, ад усіх разам праўладных партый — да 89%.

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя кожныя выбары вельмі актыўна вылучае сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, але практычна не вылучае кандыдатаў. На сёлетніх выбараў — ніводнага. Такая партыя не ўдзельнік, а арганізатар выбараў.

Прадстаўніцтва ўсіх партый на ўсіх выбарах вельмі маленькае. Галоўным арганізатарам выбараў ужо шмат гадоў з’яўляецца пяцёрка праўладных мегаарганізацый: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, БРСМ, Белая Русь, Саюз жанчын і Саюз ветэранаў.

Усе палітычныя партыі, па вялікім рахунку — фантомы. Яны не з’яўляюцца асноўнымі суб’ектамі палітыкі ў нашай краіне.

Нават з улікам высокай праходнасці вылучэнцаў ад праўладных партый-фантомаў у склад выбарчых камісій, агулам прадстаўнікі ўсіх партый займаюць у камісіях толькі 13%. Рэкамендацыя БДПІЧ АБСЕ аб плюралістычным складзе выбарчых камісій не выконваецца.

Дэклараваныя ЦВК новыя падыходы пры фармаванні выбарчых камісій, усе абмеркаванні дзелавых і палітычных якасцяў, рэйтынгавае галасаванне прывялі да таго, што сёлета паказчык прадстаўніцтва апазіцыі ў выбарчых камісіях яшчэ ніжэйшы, чым на папярэдніх парламенцкіх выбарах.

Раней органы, якія фарміруюць камісіі, трацілі на гэта пяць хвілін. Цяпер — сем гадзін. І гэта адзіная розніца ў фармаванні камісій, што мы маем.

Фота Алеся Пілецкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі