Столтэнберг расказаў пра рашэнне саміту NATO па Украіне

Алена і Уладзімір Зяленскія ў Вільні / ELTA
Алена і Уладзімір Зяленскія ў Вільні / ELTA

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг расказаў пра рашэнне саміту ў Вільні па Украіне. Запрашэння для ўступлення ў альянс пакуль няма. Аднак альянс пагадзіўся прыбраць план дзеянняў па сяброўстве ў NATO для Украіны.

"Сёння саюзнікі ўзгаднілі пакет з трох элементаў, якія наблізяць Украіну да NATO. Першае — гэта новая шматгадовая праграма падтрымкі для Украіны, якая зробіць магчымым пераход з савецкіх да натаўскіх стандартаў трэніроўкі і дактрын", — кажа Столтэнберг. Паводле яго слоў, другі элемент — гэта стварэнне новага Савета Украіна — NATO, які стане форумам для кансультацый і прыняцця пастаноў, дзе "мы будзем сустракацца як роўныя".

"Трэцяе — мы пацвердзілі, што Украіна стане сябрам NATO, і пагадзіліся выключыць патрабаванне аб Плане дзеянняў па сяброўстве, — працягвае генеральны сакратар альянсу. — Гэта зменіць шлях Украіны з двухкрокавага працэсу да аднакрокавага. Мы таксама далі зразумець, што мы аб'явім аб запрашэнні Украіне далучыцца да NATO, калі саюзнікі пагодзяцца і будуць дасягнуты ўмовы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі