Страчаны мандат: ці гатовыя дэмсілы да змены стратэгіі і пры чым тут КР — эфір
Роза Турарбекава
Канферэнцыя “Новая Беларусь” скончылася не толькі падпісаннем шэрагу дакументаў, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве, не толькі прызначэннем новых людзей на вольныя пазіцыі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і не толькі рэзананснай дыскусіяй па пытанні вызвалення палітвязняў. Усе пералічаныя (і не толькі) тэмы важныя і будуць яшчэ не адзін раз абмяркоўвацца ў СМІ і пабліках. Але па заканчэнні канферэнцыі стала вядомая яшчэ адна навіна: лідарка аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Роза Турарбекава заявіла пра адыход з КР.
Што насамрэч стала нагодай для выхаду з КР і што цяпер будзе з яе мандатам? Як ацэньвае вынікі працы канферэнцыі і ці апраўданая крытыка прынятых на канфэрэнцыі рашэнняў? Ці мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл адносна вызвалення палітвязняў і ці магчымае вяртанне дыпламатаў ЕС у Мінск? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, былой лідаркай аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.