Стральба на фестывалі часныку ў Каліфорніі, ёсць забітыя і параненыя

Стральба на фестывалі часныку ў Каліфорніі, ёсць забітыя і параненыя

На фестывалі часныку ў Гілроі ў амерыканскім штаце Каліфорнія адбылася стральба. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", загінулі тры чалавекі, агнястрэльныя раненні атрымалі больш за дзясятак чалавек. Паліцыя знайшла і ліквідавала стралка. Сілавікі дапускаюць, што ён быў не адзін, таму рэкамендавалі мясцовым жыхарам не набліжацца да месца, дзе праходзіў фэст.

Па дадзеных паліцыі, стралок, каб трапіць на фэст, выпілаваў дзірку ў плоце. Яго матывы пакуль невядомыя. Стрэльбу, а таксама боепрыпасы, якія былі ў зламысніка, знайшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі