Стралкоў: ваяваць Лукашэнку усё-роўна давядзецца, але гэта будзе абарончая вайна

Стралкоў: ваяваць Лукашэнку усё-роўна давядзецца, але гэта будзе абарончая вайна

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (Гіркін) у сваім чарговым стрыме паразважаў над магчымасцю ўступлення беларускай арміі ў баявыя дзеянні. "Пасля нашых "бліскучых перамог" за 2,5 месяцы складана чакаць, што Лукашэнка на чале Беларусі кінецца ў гэты вір уніз галавой, — кажа ён. — У Беларусі вельмі невялікая армія... Праводзіць мабілізацыю, рэзка павялічваць армію, гэта небяспечна ва ўмовах, скажам так, няпоўнай падтрымкі насельніцтва".

Ігар Стралкоў падкрэслівае, што "ваяваць беларусам усёроўна давядзецца". "Таму што гэта вайна, якая ідзе ва Украіне, яна рана ці позна перакінецца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі (яна ўжо перакінулася), — працягвае ён. — Дойдзе чарга і да Беларусі. Вось у такой абарончай вайне Лукашэнка будзе вымушаны ўдзельнічаць".

Стралкоў сцвярджае, што ў яго "25% беларускай крыві", ён мае сваякоў у нашай краіне, якіх два гады таму апытвалі супрацоўнікі КДБ. У 2005 годзе афіцэр ФСБ праходзіў стажыроўку ў Беларусі па лініі спецслужбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі