Стратэгія-2025: ці ёсць яна ў дэмсіл і што яна здольная змяніць — дэбаты
Арцём Брухан і Сяргей Бульба
Напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года пачаліся абмеркаванні варыянтаў удзелу ў гэтай электаральнай кампаніі дэмакратычных сіл. Адны прапаноўваюць байкатаваць мерапрыемства (недзе мы гэта ўжо чулі, і не раз), іншыя кажуць пра ўдзел, але абмежаваны — заклікаюць беларусаў галасаваць “супраць усіх”. А нехта пайшоў яшчэ далей і заяўляе пра неабходнасць нейкім чынам правесці свае, дэмакратычныя, выбары за мяжой. Каб як мінімум Святлана Ціханоўская мела магчымасць “падоўжыць мандат” народнага даверу…
Якія ў дэмсіл магчымасці ўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі і ці варта рэагаваць на электаральную кампанію ў 2025 годзе? Што не так з заклікам галасаваць супраць усіх і якія ёсць іншыя варыянты? На гэтыя ды іншыя тэмы ў эфіры Еўрарадыё дэбатуюць намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан і грамадскі актывіст, сузаснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік “Паспалітага рушання” Сяргей Бульба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.