Страйк: Не працуюць таксама рынкі ў Гомелі, Гродне, Магілёве

Яны пратэстуюць супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламента Мытнага саюзу.


Як паведамляла Еўрарадыё, прадпрымальнікі сёння страйкуюць на рынку "Ждановічы" ў Мінску, у Баранавічах, Касцюковічах, Полацку.


Стала вядома, што не працуюць буйныя рынкі ў Гомелі ("Прудкоўскі", "Цэнтральны", "Давыдаўскі", "Паркінг", "Сакрэт"), але ёсць і штрэйкбрэхеры. Не працуе большасць прадпрымальнікаў і на Цэнтральным рынку Гродна.


У Магілёве, акрамя рынку, страйкуюць усе гандлёвыя цэнтры. Не працуюць прадпрымальнікі, якія маюць месцы ў гандлёвых цэнтрах. У цэнтры "Магніт" прадпрымальнікі напісалі заявы адміністрацыі, што сёння не будуць працаваць. На 80% не працуе гандлёвы цэнтар "Панарама", інфармуе Радыё Свабода.
 

Паводле слоў старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоля Шумчанкі, у яго сёння а 15-й мусіць адбыцца сустрэча з кіраўніком дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Аляксандрам Груздовым. А за гадзіну да гэтага на Мяснікова, 39 лідар прадпрымальнікаў правядзе "прэс-канферэнцыю на прыступках".

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі