Стрэлы і выбухі былі чутны ўначы на станцыі метро "Пятроўшчына" (відэа)
У мінскім метро прайшлі вучэнні КДБ. Паводле легенды, тэрарыст спрабаваў пранесці на перон сумку з бомбай.
Аднак пільная ахова метрапалітэна не дазволіла гэтага зрабіць. Далей злачынец захапіў у закладнікі машыніста цягніка, але неўзабаве штурм кабіны правялі ўжо супрацоўнікі спецпадраздзялення "Альфа". У вучэннях таксама ўдзельнічалі байцы МНС, супрацоўнікі Следчага камітэта, і служба бяспекі мінскай падземкі. У цэлым экзаменатары засталіся задаволеныя вучэннямі, але адзначылі, што працаваць ёсць над чым, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
У будучыні супрацоўнікі КДБ плануюць правесці яшчэ шэраг вучэнняў не толькі на транспарце, але і на іншых аб'ектах, напрыклад, у "Мінск-Арэне" альбо "Чыжоўка-Арэне". Гэта звязана з надыходзячым чэмпіянатам свету па хакеі.