Стрыптыз для паліцыі і дзень нараджэння пандаў: толькі добрыя навіны

Добрыя навіны на Еўрарадыё
Добрыя навіны на Еўрарадыё

У Брытаніі мужчына выгадаваў пад вокнамі персанальныя "джунглі", а ў Расіі адзначылі дзень нараджэння пандаў Дзіндзін і Жуі. Ведаюць толк у забаўках дзяўчаты з Украіны і Японіі: адной не слабо станцаваць стрыптыз на вачах у паліцыі Кіева, другая прадае ананімныя лісты з сакрэтамі, залітымі ў цэмент, у Токіа.

Пра гэта і не толькі чытайце ў аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.

 

З днём нараджэння, панды!

У Маскоўскім заапарку адсвяткавалі дзень нараджэння пандаў Дзіндзін і Жуі.

Жывёлы атрымалі падарункі — кардонныя тарты, упрыгожаныя гароднінай, садавіной і бамбукам. Акрамя таго, самцы дзіндзін паднеслі ледзяную шклянку з трубачкамі з нанізанымі садавіной, гароднінай і ягадамі.

А ў самца Жуі з'явіўся вялікі сіні басейн. Работнікі заапарка напоўнілі яго прысмакамі і смачным лёдам.

Жывёлы падарункі ацанілі.

"Джунглі" за вакном

Жыхар Вялікабрытаніі высадзіў проста пад вокнамі райскі сад. Мужчына 30 гадоў разводзіў трапічныя расліны, а цяпер збіраецца прадаць нерухомасць разам са сваімі "джунглямі".

У садзе плошчай 30 квадратных метраў шмат дзіўных раслін: пальмы, кактусы, алоэ, яркая бругмансія, бананавае дрэва і іншыя. Таксама гаспадар дома стварыў дзве сажалкі, упрыгожыўшы іх гарлачыкамі. За ўсё сваё дабро ён хоча атрымаць 447 тысяч долараў.

Стриптиз для полиции и день рождения панд: только хорошие новости
Персанальныя "джунглі" / старонка Rick Stock у фэйсбуку

Атрымайце ананімку

Жыхарка Токіа прыдумала незвычайны спосаб "вызвалення" людзей ад таямніц. Незнаёмцы перадаюць у яе "Сакрэтную краму" запіскі са сваімі сакрэтамі, лісты заліваюцца цэментам, атрыманыя аб'екты кладуць на падушачку.

Пакуль у горадзе не дзейнічалі строгія антыкавідныя абмежаванні, дзяўчыну можна было сустрэць на вуліцах. Яна ходзіць па Токіа ў чорнай форме з невялікай пераноснай крамай і прапануе мінакам свае тавары. Цяпер сакрэты прадаюцца анлайн праз спецыяльны сайт.

Якімі ж таямніцамі дзеляцца людзі? СМІ цытуюць некаторыя з іх:

"Гэтым летам у мяне была інтрыжка. Я хачу зрабіць гэта зноў".

"Я хачу развесціся з жонкай, але мне здаецца, што трэба набрацца цярпення і пачакаць, пакуль дзеці вырастуць. Аднак у гэтым чаканні я адчуваю, як маё жыццё паступова выслізгвае. Як жа быць?"

Крама прапануе яшчэ мноства падобных рукапісаў.

"Мама" Гары Потэра не страчвае папулярнасці

Джаан Роўлінг, якая 31 ліпеня адзначыла свой дзень нараджэння, увайшла ў тройку самых папулярных сучасных замежных пісьменніц.

У спісе лідараў яна займае ганаровае другое месца пасля амерыканскай пісьменніцы Анэ Тод (серыя раманаў "Пасля", якія расказваюць пра адносіны сарамлівай Тэсы і самаўпэўненага Хардына). На трэцім месцы па папулярнасці Э. Л. Джэймс — стваральніца пачуццёвай трылогіі "50 адценняў".

Стрыптыз на ўзбочыне

У самым цэнтры Кіева дзяўчына выканала стрыптыз, забраўшыся на дарожны слуп. За тым, што адбывалася, назіралі трое паліцэйскіх. На дзяўчыне была чорная бялізна. Пакруціўшыся на слупе дарожнага знака ля пешаходнага перахода, яна саскочыла ўніз і стала адзявацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі