Студэнт БДУ пабіў нацыянальны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка адной рукой

Студэнт БДУ пабіў нацыянальны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка адной рукой

Студэнт 1-га курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Павел Юшкевіч пабіў нацыянальны рэкорд па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка адной рукой. Яму спатрэбілася толькі 11 секунд 41 мілісекунда. Папярэдні рэкорд раней устанавіў мінскі школьнік Уладзіслаў Камінскі — 11 секунд 70 мілісекунд, інфармуе БЕЛТА.

23-24 красавіка ў беларускай сталіцы прайшоў міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу ("BSU Cubing Day's 2016"), у якім паўдзельнічалі каля 70 прафесійных спідкубераў з Беларусі, Украіны і Расіі. Яны выступалі ў 18 дысцыплінах, спаборнічалі і ў зборцы кубіка Рубіка адной рукой, нагамі і ўсляпую. Адзначаецца, што мерапрыемства мусіць садзейнічаць развіццю інтэлектуальнага і лагічнага мыслення ў моладзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі