Студэнтам пры адмове ад размеркавання не давядзецца вяртаць стыпендыю

Студэнтам пры адмове ад размеркавання не давядзецца вяртаць стыпендыю

Студэнтам, якія адмовіліся ад размеркавання, больш не прыйдзецца вяртаць стыпендыю за гады навучання. Адпаведная норма ўведзеная пастановай урада №998 ад 7 снежня, інфармуе БелаПАН.

Гэты дакумент унёс змены ў пастанову "Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, звароту затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых", якая дзейнічае з 2011 года.

Змены датычаць кампансацыі сродкаў, якія дзяржава выдаткавала на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага. Студэнт, які адмовіцца ад размеркавання, не павінен будзе кампенсаваць выдаткі на сацыяльную падтрымку — стыпендыі, бясплатнае харчаванне, выдаткі на ўтрыманне інтэрнатаў.

Цяпер дзяржаве трэба будзе вяртаць заробак рабочых і службоўцаў, узносы на сацыяльнае страхаванне, мяккі інвентар і абмундзіраванне, іншыя расходныя матэрыялы і прадметы забеспячэння, камандзіроўкі і службовыя раз'езды, аплату транспартных паслуг, аплату паслуг сувязі, аплату камунальных паслуг, аплату бягучага рамонту абсталявання і інвентара, а таксама іншыя бягучыя выдаткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі