Студэнты на каленях перакрылі вуліцу ў Мінску
Студэнты на каленях перакрываюць дарогу / Скрыншот з відэа
Сямёра студэнтаў сталі на калені на пешаходным пераходзе праз вуліцу Казлова ў Мінску. Вуліца апынулася перакрытая, утварыўся невялікі корак.
Гэта адбылося каля 13:10 — адразу пасля таго, як сілавікі разагналі Студэнцкі марш. Каля 150 маладых людзей ішлі калонай ад лінгвістычнага універсітэта. АМАП пад'ехаў да іх на мікрааўтобусах і рассеяў калону ў раёне скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Больш за 10 чалавек былі затрыманыя.
Некалькі дзесяткаў студэнтаў паспрабавалі зноў сабрацца ў калону, але сілавікі вярнуліся. Студэнты разбегліся, а людзі ў форме кінуліся даганяць іх у двары за Палацам мастацтваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.