Студэнты, якія вучацца за мяжой, не атрымаюць адтэрміноўку ад вайсковай службы
"Павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў" / sb.by
Студэнты з Беларусі, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой на вочнай форме, не змогуць прэтэндаваць на адтэрміноўку ад тэрміновай вайсковай службы. Такія будуць змены ў заканадаўстве ў РБ. Ёсць выключэнне — калі іх накіравалі туды дзяржаўныя органы і арганізацыі. Мэта новаўвядзення — "павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, неабходных для камплектавання войскаў".
У сераду Палата прадстаўнікоў прагаласавала ў першым чытанні за карэкціроўку закона "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе". Падставаў для адтэрміноўкі ад прызыву ў войска будзе менш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.