СТВ без дазволу ўзяла ў "Газеты Слонімскай" відэаролік і запусціла ў эфір

СТВ без дазволу ўзяла ў "Газеты Слонімскай" відэаролік і запусціла ў эфір

Мінскі тэлеканал СТВ без спасылкі на крыніцу інфармацыі і дазволу рэдакцыі ўзяў відэасюжэт, які падрыхтавала “Газета Слонімская”, і выпусціў у эфір. Гэта быў відэаролік пра бусла, які пасяліўся на даху царквы Свята-Благавешчанскага жаночага манастыра ў Слоніме. 

Матэрыял пад загалоўкам “Бусел абжыўся на даху праваслаўнага храма” з'явіўся на сайце "Газеты Слонімскай" 19 чэрвеня. А 21 чэрвеня ён выйшаў у праграме “Навіны 24 гадзіны” у 16.30 на СТВ. Сталічныя тэлевізійшчыкі наклалі сваё аўдыясуправаджэнне на відэашэраг.

У каментары прэс-службе БАЖ журналісты "Газеты Слонімскай" паведамілі, што ўспрымаюць такія дзеянні як ігнараванне аўтарскіх правоў у маштабе краіны. Галоўны рэдактар і выдавец “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук яшчэ не прыняў рашэнне, ці звяртацца з гэтай нагоды ў суд.

Раней у падобнай сітуацыі апынуўся фатограф Антон Матолька: Белдзяржтэлерадыёкампанія ўзяла без ведама аўтара фатаграфію паўночнага ззяння ў Беларусі. Матолька падаў у суд, абараняючы свае аўтарскія правы. Але БТ заявіла, што мае права браць выявы сацыяльных з'яваў. Суд стаў на бок БТ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі