Стваральніку symbal.by інкрымінуюць “кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем”

Стваральніку symbal.by інкрымінуюць “кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем”

На палітвязня Паўла Белавуса пачалі крымінальную справу за “кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем” (арт. 361-1 КК). 

Заснавальніка крaмы symbal.by затрымалі па адміністрацыйнай справе яшчэ 15 лістапада 2021 года, але пазней яго зрабілі падазраваным па крымінальнай. Тады была інфармацыя, што гэта артыкул 342 — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Краму symbal.by улады зачынілі ўлетку 2020-га з палітычных прычынаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі