Суарэса дыскваліфікавалі на чатыры месяцы за ўкус К'еліні

Луіс Суарэс дыскваліфікаваны на дзевяць матчаў і адхілены на чатыры месяцы ад любой дзейнасці, звязанай з футболам. Такое рашэнне пасля праверкі прыняла ФІФА, перадае ВВС. Такое пакаранне нападаючы “Ліверпуля” і зборнай Уругвая атрымаў за ўкус абаронцы зборнай Італіі Джорджа К'еліні ў матчы групавога раўнда чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі. Пасля ўкусу Суарэса італьянец адмахнуўся і трапіў локцем у твар уругвайцу. Суддзя пакінуў гэты эпізод без увагі.

Такім чынам, чэмпіянат свету для уругвайскага форварда завершаны. Таксама Суарэс, які ўжо не ў першы раз заўважаны за падобнымі выхадкамі, не мае права наведваць стадыёны і пераходзіць у іншыя клубы падчас дыскваліфікацыі. Раней паведамлялася, што футбаліст даў згоду на пераход у “Барселону”.

У 1/8 фіналу Уругвай без Суарэса сустрэнецца са зборнай Калумбіі.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі