Субсідыі на "камуналку" ў Беларусі пастараюцца ўвесці раней за кастрычнік
Субсідыі на аплату жыллёва-камунальных паслуг у Беларусі плануецца ўвесці раней за кастрычнік. Пра гэта ў чацвер на пасяджэнні пастаяннай камісііі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы заявіў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.
Ён адзначыў, што прыярытэтам дзейнасці ўраду ў бліжэйшыя пяць гадоў з'яўляецца развіццё адраснай сацыяльнай дапамогі грамадзянам. "Плануецца не пазней за кастрычнік 2016 года ўкараненне мэтавых адрасных безнаяўных субсідый на аплату жыллёва-камунальных паслуг, — цытуе словы Забароўскага БЕЛТА. — Будзем старацца нават раней гэтую задачу вырашыць". Праўда, ён адзначыў, што трэба вырашыць "нямала тэхнічных складанасцяў".
Як стала вядома напярэдадні, у Беларусі рыхтуецца новы ўказ па аплаце "камуналкі". Яна не павінна перавышаць 15-20% сямейнага даходу. Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 2 сакавіка на сустрэчы з калектывам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Аляксандр Лукашэнка абураўся сітуацыяй з жыроўкамі ды патрабаваў, каб да 1 сакавіка яму на стол паклалі дакументы па тарыфах у сферы ЖКГ. Аднак пра нейкія змены тарыфаў у "камуналцы" пакуль не чуваць.