Суцін дае прызнальныя паказанні: байнэт незадаволены "выкраданнем" Евы"

У Беларусі неяк так
У Беларусі неяк так

Беларускія сілавікі сутыкнуліся з неабходнасцю далучыць да "справы Белгазпрамбанка" калекцыю карцін на $20 млн. У вечаровым эфіры дзяржканала "Беларусь 1" растлумачылі: калі б не паваротлівасць следчых, дык карціны, сярод якіх ёсць арыгіналы Марка Шагала і шэдэўр Хаіма Суціна "Ева", неўзабаве пакінулі б Беларусь.

Тлумачэнне прагучала па меншай меры дзіўна. Былы старшыня праўлення "Белгазпрамбанка", мецэнат Віктар Бабарыка прыклаў шмат намаганняў для таго, каб вярнуць у Беларусь гэтыя карціны. А за "Еву" выклаў на аўкцыёне $ 1,8 млн — гэта карціна лічыцца самай дарагой на тэрыторыі нашай краіны. А цяпер, значыць, збіраўся вывозіць? Нешта не сыходзіцца.

У сацсетках імпэту людзей у пагонах таксама не зразумелі. неўзабаве з'явіўся хэштэг #евалюция. Мастак Сяргей Шабохін змясціў "Еву" ў беларускім парламенце.

Сутин даёт признательные показания: байнет недоволен "похищением "Евы"

Ну і, як кажуць, панеслася.

Філосаф Вольга Шпарага — сур'ёзная. "Ева" для яе — сімвал пратэсту і салідарнасці. Пратэтсу — супраць беззаконня ўладаў. Салідарнасці — беларусаў адно з адным.

Некаторыя допіы апублікаваныя "пад замкам". Але яны крутыя! Таму мы, публікуючы іх, хаваем асобы аўтараў. Вось напрыклад: "Ева" побач са Святланай Ціханоўскай, жонкай видеоблогера Сяргея Ціханоўскага, затрыманага падчас выбарчага пікету.

Сутин даёт признательные показания: байнет недоволен "похищением "Евы"

А вось алюзія на выбары 2010 года. Пасля брутальнага разгону мітынга на Плошчы Незалежнасці тады быў зняты прапагандысцкі фільм "Жалезам па шкле".

Сутин даёт признательные показания: байнет недоволен "похищением "Евы"

Ну і напрыканцы крыху хуліганскага — ад акторкі Юліі Шаўчук:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі