Суд Гомельшчыны канфіскаваў Rolls Royce Phantom коштам у 3 млрд рублёў

Эканамічны суд Гомельскай вобласці канфіскаваў аўтамабіль Rolls Royce Phantom коштам у 3 мільярды рублёў, які належаў маскоўскай фірме "К". Акрамя таго, фірма павінна заплаціць штраф у 5,4 мільёна рублёў за парушэнне — транспартаванне без суправаджальных дакументаў.

Як інфармуе БелаПАН, аўтамабіль быў затрыманы 19 лютага на мытным пункце "Новая Гута" на Гомельшчыне. Грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам KRONE пад кіраваннем грамадзяніна Расіі ехаў на выезд з Беларусі. У паўпрычэпе знаходзіўся Rolls Royce: паводле дамовы перавозкі яго везлі з Масквы ў Стамбул. Аднак у кіроўцы не было пры сабе таваратранспартных дакументаў для міжнароднай перавозкі грузаў. Rolls Royce Phantom у гэтым выпадку быў таварам, а не асабістай маёмасцю.

Гэта і стала нагодай для канфіскацыі аўтамабіля на карысць беларускай дзяржавы.

Як адзначае БелаПАН, аўтамабіль належаў грамадзяніну Расіі, які адпачываў у Турцыі. Гаспадар проста прасіў даставіць яму туды асабістае аўто.

Фота — niaje.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі