Суд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне "Экадом"
Суд ліквідаваў грамадскую арганізацыю "Экадом" і пастанавіў спагнаць з яе 87 рублёў судовых выдаткаў.
Пра гэта ў Facebook напісала заснавальніца арганізацыі Ірына Сухій.
"Экадом" — адна з найстарэйшых у Беларусі экалагічных арганізацый. Яна актыўна выступала супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад Астраўцом.
Ірына Сухій была госцяй праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.