Суд над акторам-купалаўцам Бародзічам працягнецца 1 сакавіка

Суд над акторам-купалаўцам Бародзічам працягнецца 1 сакавіка

Суд над акторам Купалаўскага тэатра Арцёмам Бародзічам працягнецца а 10-й гадзіне 1 сакавіка. Такое рашэнне было прынятае сёння, калі адвакатка Бародзіча заявіла хадайніцтва, каб нанова азнаміцца з рэчавымі доказамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, працэс праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Бародзіча вінавацяць у незаконным абарачэнні наркотыкаў. Яму пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 8 гадоў.

На судзе ў першы дзень працэсу артыст прызнаў, што рэгулярна ўжываў марыхуану цягам апошніх шасці гадоў. Разам з тым ён адмовіўся, быццам распаўсюджваў яе.

“Набываў па 50 грамаў, плаціў 750 долараў”. Пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі