Суд над анархістамі з тэрарыстычнага спісу КДБ зрабілі закрытым

Суд над анархістамі з тэрарыстычнага спісу КДБ зрабілі закрытым

15 лістапада ў Мінскім абласным судзе пачаўся працэс над анархістамі Дзмітрыем Дубоўскім, Ігарам Аліневічам, Сяргеем Раманавым і Дзмітрыем Рэзановічам.

Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", у судовую залу пусцілі толькі блізкіх сваякоў — каля 15 чалавек. Астатнім адмовілі, заявіўшы, што болей месцаў няма. 

Па хадайніцтве пракурора суддзя Вячаслаў Тулейка зрабіў разгляд справы закрытым. Прычынай была названая абарона персанальных даных пацярпелых па справе.

Анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года. Іх вінавацяць у тэрарызме і незаконным абарачэнні зброі. У справе фігуруюць падпалы службовых аўтамабіліяў, будынка ДАІ і будынка Дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці.

Дубоўскаму і Аліневічу таксама выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў).

Анархістаў, вядомых у СМІ, як "група Аліневіча", Камітэт дзяржбяспекі ўнёс у спіс тэрарыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі