Суд над Эдуардам Пальчысам працягнецца ў панядзелак
Суд над Эдуардам Пальчысам (вядомым у інтэрнэце пад імем “Джон Сільвер”) працягнецца ў панядзелак, 17 кастрычніка. Заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130) і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў (арт. 343). Працэс распачаўся ў пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе, ён праходзіць у закрытым рэжыме. Разгляд крымінальнай справы Пальчыса праходзіць пад старшынствам суддзя Ігара Любавіцкага.
Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем. Каля шасці гадзінаў каля будынка суда працягвалася акцыя салідарнасці. Каля дзясятка апазіцыянераў прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі “Свабоду Пальчысу!”. Яны скандавалі “Эдуард, мы з табой! Трымайся!”.
Як праходзіў пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса (фотарэпартаж)