Суд над Эмануілам Зельцэрам і Уладленай Функ працягнецца 31 ліпеня
Судовы працэс па крымінальных справах у дачыненні да грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра і яго сакратара расіянкі Уладлены Функ (Брусковай) будзе працягвацца 31 ліпеня.
Нагадаем, слуханні пачаліся ў Мінскім гарадскім судзе 30 ліпеня і праходзяць у закрытым рэжыме пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Клімовіча.
Ні сваякі, ні амерыканскія дыпламаты на пасяджэнні суда не дапушчаны. Зельцэру пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення, Функ — да трох. Як паведаміў адвакат Дзмітрый Гарачка, абарона дала падпіску аб неабвяшчэнні ходу судовага працэсу.
Разам з тым ён зазначыў, што "абарону поўнасцю задавальняе, як пачаўся працэс".
БелаПАН