Суд не даў выслухаць незалежнага эксперта на працэсе супраць байкера Шаўцова

Суд не даў выслухаць незалежнага эксперта на працэсе супраць байкера Шаўцова

Незалежнаму аўтамабільнаму эксперту па Правілах дарожнага руху і дарожна-транспартных здарэннях Аляксандру Канапліцкаму не далі агучыць вынікі незалежнай экспертызы па гучнай аварыі з удзелам байкера і інспектара ДАІ. Яго выклікалі ў суд Цэнтральнага раёна сталіцы адвакаты абвінавачанага Сяргея Шаўцова, але ў выніку суд перакваліфікаваў эксперта ў сведку, які пісаў заключэнне.

“Пракурор мяне спытаўся, ці працую я за грошы, — распавядае Аляксандр Канапліцкі пасля выхаду з судовай залы. — Я яму адказаў, што любая праца адплатная, у тым ліку і пракурор працуе за грошы. “Усё, дзякуй, да пабачэння!” То бок наконт экспертных заключэнняў ніхто нават і не спытаў. Адвакаты спрабавалі задаваць пытанні, але іх усе здымалі”.

Як паведамяла Еўрарадыё, 27 кастрычніка пачаліся спрэчкі бакоў на судовым працэсе інспектара ДАІ Уладзіміра Таўпінца супраць байкера Сяргея Шаўцова. Апошняга вінавацяць у “супраціўленні супрацоўніку міліцыі” і “прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання інспектару па неасцярожнасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі