Інспектар ДАІ, якога збіў байкер, аднавіўся і вяртаецца на працу

Інспектар ДАІ, якога збіў байкер, аднавіўся і вяртаецца на працу

Інспектар ДАІ, якога ў красавіку 2016 года збіў байкер, вяртаецца на працу пасля шматлікіх аперацыяў і доўгага перыяду рэабілітацыі. Як паведамляе тэлеканал СТВ, Уладзімір Таўпінец атрымаў цяжкія траўмы, таму часова страціў памяць, меў праблемы з маўленнем і каардынацыяй рухаў. Першыя 20 дзён пасля здарэння ён правёў у медыкаментознай коме, і лекары не маглі даць ніякіх прагнозаў. Аднак цяпер інспектар гатовы вярнуцца на службу. Яго гісторыю медыкі называюць цудам.

Здарэнне, якое стала вядомым на ўсю краіну, адбылося 18 красавіка 2016 года ў цэнтры Мінска. Паводле следства, кіроўца матацыкла выехаў на трамвайныя шляхі за чырвоны сігнал святлафора, чым фактычна блакаваў рух грамадскага транспарту. Інспектар ДАІ падышоў да байкера і схапіўся за руль матацыкла. Парушальнік спрабаваў знікнуць з месца здарэння, рушыў і пацягнуў за сабой праваахоўніка. У той момант інспектар трапіў пад колы інкасатарскай машыны.

Матацыкліст быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, на 5 гадоў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і быў абавязаны выплаціць штраф у 15 тысяч долараў у эквіваленце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі