Шуневіч растлумачыў, навошта ўскладняць экзамен на правы для матацыклістаў

Шуневіч растлумачыў, навошта ўскладняць экзамен на правы для матацыклістаў

Ускладненне экзамену для матацыклістаў паспрыяе больш узважанаму падыходу да выдачы правоў кіравання і больш кваліфікаванай ацэнцы ўменняў і навыкаў у байкераў. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч падчас закрыцця мотасезона H.O.G. Rally Minsk. На думку кіраўніка сілавога ведамства, гэта дасць большую бяспеку на дарогах.

Шуневіч адзначыў, што матацыклісты сталі больш уважліва ставіцца да правілаў дарожнага руху, а колькасць ДТЗ, у якіх байкеры гінулі ці былі параненыя, змяншаецца.

У Беларусі будзе ўскладнены экзамен на атрыманне правоў кіравання матацыклам катэгорыі А. Сярод навінаў — практыкаванне “Габарытная змейка”, манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу (не болей за 7 секунд) і элемент руху на другой перадачы, то бок, на хуткасці, са спыненнем у пэўным месцы перад стоп-лініяй, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі