Ігар Шуневіч вырашыў заснаваць арганізацію жанчын-паляўнічых

У лесе 

У лесе  / pixabay.com

У Беларусі плануюць стварыць жаночую паляўнічую арганізацыю. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч. Ён спаслаўся на аналагічныя жаночыя клубы, якія існуюць пры паляўнічых асацыяцыях у еўрапейскіх краінах, і адзначыў, што ў краіне ёсць значная колькасць жанчын, захопленых паляваннем.

"Калі вельмі коратка, то гэта будзе клуб пры БТПР, які аб'ядноўвае не толькі жанчын, якія ўжо адбыліся як вопытныя паляўнічыя (а такіх у нас нямала), але і дзяўчат і нават дзяўчынак, якія толькі збіраюцца стаць натуралістамі-прыродакарыстальнікамі", – гаворыцца ў заяве Шуневіча, размешчанай на сайце таварыства.

Для клуба жанчын-аматарак палявання ўжо прыдумалі працоўную назву  — "Вавёрка". У арганізацыі будуць усе необходиыме атрыбуты: сімволіка і Статут. Шуневіч таксама адзначыў, што БТПР гатова выступіць арганізатарам і збольшага спонсарам аб'яднання, даць памяшканне і дапамагчы з рэалізацыяй клубнай праграмы. У гэтай праграме могуць быць як культурна-асветніцкія, так і практычныя мерапрыемствы, уключаючы сезонныя палявання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі