Мінская ДАІ склала на "чорную пантэру" 7 пратаколаў

Мінская ДАІ склала на "чорную пантэру" 7 пратаколаў

Мінская ДАІ склала на "чорную пантэру" 7 пратаколаў, інфармуе партал tut.by. Днямі на YouTube з'явіўся запіс відэарэгістратара пра сэксуальную матацыклістку, якая на праспекце Дзяржынскага ў сталіцы наладзіла сапраўднае шоу — выконвала акрабатычныя трукі падчас руху. Аўтар відэа назваў байкершу "чорнай пантэрай". Як і чакалася, відэа заўважылі даішнікі. Дзяўчыну выклікалі да начальніка мінскай ДАІ, які правёў з ёй гутарку. Суму штрафаў, якія матацыклістцы давядзецца заплаціць, яна не назвала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі