Фотафакт: У Мінск на байкерскі фэст прыляцеў сын Чэ Гевары

Фотафакт: У Мінск на байкерскі фэст прыляцеў сын Чэ Гевары

У Мінск на мотафестываль H.O.G. Rally Minsk 2018 прыляцеў сын Чэ Гевары. Як паведамляе БЕЛТА, Эрнэста Гевара мае 14 матацыклаў, але ў Беларусь уласны байк не прывёз, таму ў мінскім заездзе ён быў на матацыкле, які яму далі арганізатары.

Гевара праехаў у калоне байкераў ад Кургана Славы да Палацу спорту. Ён адзначыў, што Мінск — “прыгожы горад з багатай гісторыяй”.

Фестываль H.O.G. Rally Minsk праходзіць у трэці раз. Штогод да яго далучаюцца буйныя службоўцы, сярод якіх міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч і памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, старэйшы сын кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі