Суд па справе "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" зрабілі закрытым

У судзе па справе "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" / БЕЛТА
У судзе па справе "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" / БЕЛТА

Суд па справе "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" зрабілі закрытым, паведамляюць праваабаронцы. Працэс пачаўся ў мінулую сераду, 19 кастрычніка. Справу разглядаюць у Мінскім абласным судзе.  

Сёння суд пачаў вывучаць матэрыялы справы, таму працэс і зрабілі закрытым. У справе пяцёра фігурантаў — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Іх абвінавачваюць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы тэрарызм.

Следства лічыць, што абвінавачаныя спрабавалі падарваць вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, рыхтавалі замах на супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка і збіраліся знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.  Падрабязнасці пра спробу забіць Азаронка ў ліпені расказваў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, мэта была "знерухоміць, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезці ў лес у самае глухое месца, адрэзаць язык. Узяць нажніцы, каб сам гэта зрабіў".

Беларускія ўлады прызналі "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" тэрарыстычнай арганізацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі