Суд у Гродне вырашыў ліквідаваць арганізацыю, якая выпускала папулярнае медыя

Галоўны рэдактар гарадзенскага сайта Аляксей Шота​
Галоўны рэдактар гарадзенскага сайта Аляксей Шота​

Улады працягваюць барацьбу з недзяржаўнымі арганізацыямі і медыя. У Гродне эканамічны суд вобласці пастанавіў ліківідаваць ТАА "Гродна Лайф Медыя", якое выпускала папулярнае медыя.

Суддзя Марына Рослік пагадзілася з бокам абвінавачання, што ТАА "ажыццяўляе дзейнасць, забароненую заканадаўчымі актамі". Прадстаўнік пракуратуры нагадаў аб двух выпадках, калі партал прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго экстрэмісцкай была прызнана прадукцыя Telegram-канала інтэрнэт-рэсурсу.

У чацвер таксама стала вядома аб намеры гомельскіх уладаў ліквідаваць краязнаўчую арганізацыю "Талака". Суд па гэтым пытанні запланаваны на 15 верасня. Гэтая арганізацыя існуе ў Гомелі з канца 90-х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі