Суд у Літве не стаў аднаўляць разгляд "справы Беларуськалію"

"Беларуськалій" / Еўрарадыё
"Беларуськалій" / Еўрарадыё

Літоўскі суд адмовіўся аднавіць разгляд пазову "Беларуськалія" да Літоўскай чыгункі, піша Delfi. Беларуская кампанія падала ўсуд за тое, што літоўскі бок скасаваў дамову аб транзіце ўгнаенняў.

Прадстаўнік Галоўнага адміністрацыйнага суда Літвы Нерынга Лукашавічэне заявіла, што справа слухалася ў закрытым рэжыме, таму прычыны рашэння не будуць абнародаваныя.

Раней, у чэрвені, суд прызнаў законным рашэнне ўрада, што дамова паміж Літоўскай чыгункай і "Беларуськаліем" не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

У сакавіку даччыная кампанія Літоўскай чыгункі LTG Cargo спыніла рух сваіх вагонаў у Беларусь і Расію, а таксама транзіт праз гэтыя краіны. Гэтае рашэнне было прынятае на знак пратэсту супраць вайны, якую Расія з дпамогай Беларусі развязала супраць Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі