Суд Варшавы выдаў еўрапейскі ордар на арышт суддзі Томаша Шмыта
Томаш Шмыт
Еўрапейскі ордар на арышт збеглага экс-суддзі Томаша Шмыта выдаў акруговы суд Варшавы.
"Акруговы суд у Варшаве на падставе хадайніцтва пракурора з аддзела барацьбы з арганізаванай злачыннасцю ў Мазавецкім ваяводстве выдаў 6 чэрвеня еўрапейскі ордар на арышт Томаша Шмыта, які падазраецца ў шпіянажы", — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Гэта азначае, што Шмыта павінны арыштаваць і перадаць Польшчы пры ўездзе ў любую з краін Еўрасаюза.
Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку траўня Шмыт даў прэс-канферэнцыю ў Беларусі, дзе заявіў, што пакінуў краіну з прычыны палітычнага пераследу і будзе прасіць прытулку ў Аляксандра Лукашэнкі. У Польшчы пасля гэтага на яго пачалі крымінальную справу па падазрэнні ў шпіянажы. Польшча падала запыт у Інтэрпал, але міжнародная арганізацыя адмовілася абвяшчаць Шмыта ў вышук па чырвонай картцы: шпіянаж лічыцца дзеяннямі супраць бяспекі дзяржавы, што вызначаецца як палітычныя злачынствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.