Пракуратура Польшчы пачала на суддзю Шмыта справу за шпіянаж

Томаш Шмыт

Томаш Шмыт / Tomasz Jastrzębowski/REPORTER

Пракуратура Польшчы пачала расследаванне супраць збеглага суддзі Томаша Шмыта. Яго падазраюць у шпіянажы і супрацы з замежнай разведкай, піша gazeta.pl.

Пракуратура высвятляе, ці перадаў польскі грамадзянін замежнай разведцы інфармацыю, якая магла нанесці шкоду Польшчы. За гэта можа пагражаць да пажыццёвага зняволення.

"Мэта расследавання — выявіць усе абставіны, звязаныя з магчымым супрацоўніцтвам вышэйзгаданага суддзі з замежнай разведкай, у тым ліку, перш за ўсё, аб'ём перададзеных паведамленняў. Падчас разбору будзе прааналізавана, у прыватнасці, яго маёмаснае, асабістае і прафесійнае становішча", — кажуць у пракуратуры.

Як распавядала Еўрарадыё, 6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт выступіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску і заявіў пра намер прасіць палітычнага прытулку. Паводле яго словаў, ён цярпеў палітычны пераслед на радзіме.

Раней Шмыт быў замяшаны на радзіме ў "хейтарскі скандал".

Каментуючы яго ўцёкі ў Беларусь, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Шмыт меў даўнія сувязі з беларускай разведкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі