Суд за беларускасць, пераслед за данаты, вяртанне збеглых — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
У Беларусі працягваюцца палітычныя судовыя працэсы. Не паспелі вынесці прысуды актывістам прафсаюзнага руху, як пачалі разгляд спраў праваабаронцаў з “Вясны” на чале з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і “справы TUT.BY”. Але вяршыняй цынізму рэжыма, прынамсі на сёння, выглядае справа Паўла Белавуса. Кіраўніка Symbal.by сярод іншага вінавацяць у тым, што ён “распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”.
Абвінавачванне Белавуса — прызнанне лукашэнкаўскім рэжымам сваёй антыбеларускасці? Пра што сведчыць пераслед за данаты на падтрымку Узброеных сіл Украіны і што стаіць за словамі Лукашэнкі пра “агульную справу”, сказаныя расійскім вайскоўцам? Ці павераць вымушаныя эмігранты словам пра замірэнне і прабачэнне з боку рэжыма? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.