Судовы працэс над Нінай Багінскай адбудзецца пазней

Актывістку Ніну Багінскую, затрыманую на акцыі ля Чырвонага касцёла 10 красавіка, будуць судзіць у іншы дзень. Судовы працэс па яе справе павінен быў прайсці сёння ў 14.30 у Маскоўскім раённым судзе. Жанчына прыйшла ў суд, але яе справу доўга не маглі знайсці і адшукалі толькі праз гадзіну. Пазней высветлілася, што суддзя Таццяна Моталь, якая павінна была разглядаць справу Багінскай, занятая ў іншым працэсе.

Ніна Багінская пакінула хадайніцтва, каб яе выклікалі позвай і далі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы, а потым з’ехала з суда. Працэс адбудзецца пазней, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, што 10 красавіка каля 15 актывістаў а 15 гадзіне сабраліся ля польскага консульства з кветкамі, свечкамі ды з партрэтамі Леха Качыньскага, яго жонкі Марыі Качыньскай, вядомых польскіх палітыкаў, што загінулі ў авіякатастрофе 10 красавіка 2010 года. Пасля таго, як актывісты ўсклалі кветкі і запалілі  лампадкі ля Чырвонага касцёла, Ніна Багінская разгарнула бел-чырвона-белы сцяг. Але ўжо праз некалькі хвілін была затрыманая міліцыянерамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі