Сумесны беларуска-кітайскі фільм пад пагрозай — не могуць знайсці акцёраў

Кастынг акцёраў для ўдзелу ў сумесным праекце

Кастынг акцёраў для ўдзелу ў сумесным праекце / minsknews.by

Узніклі праблемы з пошукам акцёраў для беларуска-кітайскага кіно "На векі вечныя", пра гэта піша рэсурс "Свяшчэнны Белавуд" са спасылкай на крыніцы ў кінематаграфічных колах. Кітайскія партнёры расчараваныя супрацоўніцтвам з кінастудыяй "Беларусьфільм". На кінастудыі прыкладаюць максімум намаганняў, але пакуль не могуць знайсці акцёраў на галоўную ролю.

Рэч у тым, што "большасць прафесійных акцёраў знаходзіцца ў чорных спісах праз нелаяльнасць да ўлады, з'ехалі ў эміграцыю ці проста не гатовыя здымацца ў ідэалагічным кіно", адзначаюць крыніцы рэсурсу. "Беларусьфільм" ужо падключыў прыватныя кампаніі і кастынг-студыі для пошуку акцёраў, але і гэта пакуль не дало выніку. На пробы прыходзяць студэнты, масоўка і акцёры-пачаткоўцы. Кітайская частка каманды з'ехала дадому з вялікім расчараваннем, кажуць крыніцы. Пакуль незразумела, ці працягнуцца здымкі праекту.

Нагадаем, дамову пра стварэнне першага беларуска-кітайскага кінапраекту "На векі вечныя" ўрачыста падпісалі ў лістападзе 2023 года. Кіно павінна расказаць пра сяброўства і каханне беларускага лётчыка (ён гіне) і кітайскай дзяўчыны. Падзеі развіваюцца ў Кітаі ў 1939 годзе. Здымкі запланаваныя ў Беларусі і Кітаі. Прэм'еру хочуць прымеркаваць да 80-годдзя Перамогі.

Совместный белорусско-китайский фильм под угрозой — не могут найти актеров
Подписание соглашения о совместном кинопроизводстве между КНР и РБ / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі