The Sun: Расія скрала формулу вакцыны AstraZeneca для стварэння "Спутника"
Расійскія шпіёны скралі з Оксфарда формулу вакцыны AstraZeneca, піша брытанскі таблоід The Sun.
Менавіта на яе аснове, нібыта, была распрацаваная формула расійскай вакцыны "Спутник V". Аўтары публікацыі заяўляюць, што доказы гэтай версіі ёсць у службы бяспекі Оксфарда.
AstraZeneca і "Спутник V" адрозніваюцца ад іншых вакцын метадам уздзеяння — гэта вектарныя вакцыны, распрацаваныя на аснове адэнавірусаў.
У Беларусі, як прызнаваўся Аляксандр Косінец, аналаг гэтай вакцыны распрацаваць не атрымалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.