Супраць анансаванага звальнення калег выступіў яшчэ адзін беларускі гісторык

Супраць анансаванага звальнення калег выступіў яшчэ адзін беларускі гісторык

Супраць анансаванага звальнення калег выступіў яшчэ адзін гісторык — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі 54-гадовы Сяргей Рыбчонак. Ён заявіў, што не працягне кантракт з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, адміністрацыя інстытута вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з шэрагам гісторыкаў, якія выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю. У знак пратэсту іх калегі Вадзім Аніпяркоў, Васіль Варонін, Андрэй Мацук, Уладзімір Тугай, Андрэй Унучак вырашылі не працягваць кантракты з Інстытутам гісторыі (тэрмін іх дзеяння заканчваецца 31 снежня 2020-га). Да іх заявы і далучыўся Рыбчонак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі