Супраць чыноўнікаў ФІФА рыхтуюць новыя абвінавачанні ў хабарніцтве

Падатковая служба ЗША рыхтуе новыя абвінавачанні па справе аб карупцыі ў Міжнароднай федэрацыі футбола. Пра гэта The New York Times заявіў кіраўнік падраздзялення ведамства, якое адказвае за крымінальныя расследаванні Рычард Уэбэр. Ён цалкам упэўнены, што будзе яшчэ адзін раўнд абвінаваўчых заключэнняў.

Але ж пры гэтым Уэбэр сцвярджае, што ЗША не збіраецца паўплываць на рашэнні ФІФА і на сусветны футбол.

У сераду, 27 траўня, у швейцарскім Цюрыху былі арыштаваныя сямёра чыноўнікаў ФІФА паводле абвінавачанняў Міністэрства юстыцыі ЗША ў карупцыі. З офісу федэрацыі канфіскавалі кампутары і дакументы ў сувязі з распачатым крымінальным расследаваннем аб хабарах, якія паўплывалі на прыняцце рашэнняў аб выбары месцаў правядзенняў чэмпіянатаў свету па футболе ў 2018 і 2022 гадах.

Апроч таго высветлілася, што чыноўнікі атрымлівалі хабары за выбар на карысць Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў якасці месца правядзення мундыяля-2010, інфармуюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі